Завяршэнне акцыі «Нашы дзеці» з Баранавіцкай гарадской арганізацыяй Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі.
14.01.2026«КАЛЯДУ СУСТРАКАЕМ – СВЯТА ПАЧЫНАЕМ»!
Святкуем калядкі, лавіце зярняткі.
Лавіце рукой, каб добры быў настрой.
Каб моцна грэла сонца – кіну ў аконца.
Майце ўсяго даволі, а бяды ніколі!
14 студзеня вясёлая кампанія дарослых і дзетак апавясцілі наш цэнтр аб тым, што прыйшоў час калядаваць. Спачатку ўсiх запрашалi на свята i сардэчна вiталi гаспадар з гаспадыняю, прапаноуваючы ўтульны пакой і багаты стол. А затым – сустракалі калядоўшчыкаў з Казою, Мядзведзем, цыганкай i вельмі ж стараліся ім дагадзіць. Калядоўшчыкі паказалі цікавае фальклорнае свята з каляднымі абрадамі, спявалі калядныя песні, запрашалі ўсіх у народныя гульні, карагоды. Не абышлося і без прадсказанняў мудрай цыганкі, якая наваражыла дабрабыту, здароўя і ладу ва ўсіх дамах i сем’ях.
У дзень такога цудоўнага народнага свята завяршэннем акцыі «Нашы дзеці» стаў візіт старшыні Баранавіцкай гарадской арганізацыі прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Святланы Станіславаўны Сідаровіч, з вуснаў якой прагучалі шчырыя віншаванні і добрыя пажаданні. Святлана Сідаровіч уручыла дзецям ЦКРНіР і калектыву падарунак і салодкія пачастункі.
Ад імя навучэнцаў і педагогаў словы падзякі выказала дырэктар цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі Алена Гуцько. Дзеці і калектыў установы вераць у цуда гэтага дзівоснага свята і ведаюць, што сапраўдныя сябры заўсёды побач!
«Бывайце здаровы, жывіце багата…!»
